Беларусь і Егіпет па выніках перамоў кіраўнікоў дзяржаў у Каіры падпісалі 10 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, перадае БелТА.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой падкрэслілі агульнае імкненне да ўмацавання беларуска-егіпецкіх адносін.

Па выніках перамоў бакі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі культуры, мемарандум у пытаннях супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях узаемадзеяння ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў сферы аховы і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў, а таксама мемарандум ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і змены клімату.

Акрамя таго, падпісаны дарожная карта па рэалізацыі мемарандума ў гандлёва-эканамічнай і сацыяльна-культурнай сферах паміж Мінскай вобласцю і Паўднёвым Сінаем, дагавор аб выдачы і дагавор аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы фізічнай культуры і спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0