Італьянская гарналыжніца Надзя Фанкіні вылецела з трасы на хуткасці 100 км/г. Здарылася гэта ў Аўстрыі, перадае sport.tut.by.

Інцыдэнт адбыўся падчас трэніроўкі перад спаборніцтвамі па хуткасным спуску на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім горадзе Альтэнмаркт-ім-Пангау.

Фанкіні была эвакуяваная на верталёце і шпіталізаваная, а трэніроўкі перапыненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0