У выніку крушэння грузавога Boeing 747 авіякампаніі Turkish Airlines, які зваліўся на пасёлак Дача ў некалькіх кіламетрах ад аэрапорта Манас у Бішкеку, загінулі 35 чалавек. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Кыргызстана Талантбек Батыраліеў.

KNews

KNews

Паводле апошніх звестак, сярод загінулых чатыры пілоты. Батыраліеў дадаў, што ў выніку інцыдэнту пацярпелі яшчэ восем чалавек, сярод іх ёсць дзеці. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцы.

Ва ўрадзе Кіргізіі паведамілі, што праз здарэнне ў пасёлку Дача разбурана 32 жылыя дамы.

Грузавы самалёт пацярпеў крушэнне ў 04:31 па мінскім часе. Як удакладнілі ў Міністэрстве транспарту, самалёт накіроўваўся па маршруце Ганконг — Бішкек — Стамбул. У ведамстве таксама ўдакладнілі, што крушэнне адбылося ў 1,5-2 км ад узлётна-пасадачнай паласы аэрапорта Манас. Кіраўнік Мінтранса Жамшытбек Калілаў заявіў, што самалёт, па папярэдніх дадзеных, не змог упісацца ў пасадачную паласу аэрапорта. Паводле яго слоў, для расследавання прычын створаны спецыяльны штаб. Раней прадстаўнік Мінтранса рэспублікі адзначаў, што ў раёне аэрапорта Бішкека назіраўся густы туман.

Нацыянальны тэлеканал Кыргызстана КТРК паведаміў аб адмене трансляцыі ў панядзелак забаўляльных праграм у сувязі з крушэннем самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?