Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв'ю Washington Post, што ён збіраецца замяніць Obamacare - ключавы праект рэформы аховы здароўя Барака Абамы - на «страхаванне для ўсіх».

Паводле яго слоў, план па замене праграмы медыцынскага страхавання, прынятай за час прэзідэнцтва Барака Абамы, амаль гатовы.

Трамп адмовіўся паведаміць дэталі новай праграмы медыцынскага страхавання, адзначыўшы толькі, што яго план прадугледжвае «меншыя сумы і нашмат меншыя выдаткі».

Трамп збіраецца афіцыйна прадставіць новую праграму медыцынскага страхавання ў пятніцу, пасля інаўгурацыі.

У размове з журналістамі Трамп таксама заявіў, што ўрад будзе наўпрост абмяркоўваць з фармацэўтычнымі кампаніямі цэны на лекі.

Паводле яго слоў, фармацэўтычныя кампаніі да гэтага часу карысталіся «палітычнай абаронай», але больш гэтага не будзе, паабяцаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?