Візіт урадавай дэлегацыі Беларусі на чале з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім у Ганконг адбудзецца 16-18 студзеня. Як паведамляе пасольства Беларусі ў Кітаі, візіт на такім высокім узроўні з'яўляецца першым за ўсю гісторыю адносінаў з Ганконгам.

У складзе беларускай дэлегацыі пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц, намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец.

У ходзе візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна, дзелавымі і фінансавымі коламі Ганконга, наведванне Ганконгскай фондавай біржы і правядзенне інвестыцыйнага форуму Belarus calling Hong Kong.

Для абмеркавання пытанняў двухбаковага інвестыцыйнага, гандлёвага-эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця ўзаемадзеяння ў сферы фінансаў і турызму 16 студзеня запланавана сустрэча Мацюшэўскага з кіраўніком Адміністрацыі САР Ганконг Лян Чжэньінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?