З 26 студзеня life:) адкрывае доступ да 4G для ўсіх сваіх абанентаў. Цяпер новай тэхналогіяй можна скарыстацца без падлучэння дадатковых паслуг, яна даступная абанентам і актуальных, і архіўных тарыфных планаў.

«У бліжэйшы час пашырэнне сеткі 4G у life:) будзе ажыццёўлена не толькі ў Мінску, але і ў яго прыгарадзе. Каб зрабіць паслугі яшчэ зручней, а выкарыстанне 4G дасяжным з 16 студзеня ў Мінску мы запускаем новы сэрвіс ⎼ бясплатную дастаўку 4G SIM-карт», — каментуе апошнія навіны аператара Генеральны дырэктар ЗАТ «БеСТ» Дзіна Цыбульская.

Новая паслуга даступная для існуючых абанентаў аператара, якія пражываюць у Мінску. У будучыні магчыма пашырэнне геаграфіі сэрвісу. Замовіць замену 4G SIM-карты з дастаўкай можна, пакінуўшы заяўку на сайце аператара. Усе абаненты, якія скарыстаюцца паслугай, атрымаюць бонус ⎼ 2 ГБ 4G-трафіку.

Памяняць старую SIM-карту без падтрымкі 4G на новую LTE-SIM можна таксама ў любым салоне аператара па ўсёй краіне. Пры замене ў мінскіх салонах сувязі life:) налічваюцца бонусныя 2ГБ 4G-Інтэрнэта, а сама замена SIM-карты бясплатная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?