На платформе «Зручны горад. Petitions.by» скончыўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам за змены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».
За тое, каб інфармацыя аб таварах і паслугах давалася адначасова па-беларуску і па-руску, падпісаліся 4423 чалавекі. Яшчэ 122 чалавекі скарысталіся аналагічным сэрвісам Зварот.by.
Такім чынам, гэта стаў самы масавы ў гісторыі Беларусі электронны зварот, які адпавядае патрабаванням закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».