Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на пытанне пра тое, як у Крамлі ацэньваюць ініцыятыву абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ядзерным раззбраенні, заклікаў «набрацца цярпення».

«Давайце набярэмся цярпення, дачакаемся моманту ўступлення спадара Трампа на пасаду дзейнага прэзідэнта, а потым ужо будзем даваць ацэнкі тых ці іншых ініцыятываў», — сказаў Пяскоў.

Нагадаем, што Трамп у інтэрв'ю газеце The Times сказаў, што пагодзіцца на адмену некаторых санкцый, якія ЗША ўвялі ў дачыненні да Расеі, калі яму ўдасца дамовіцца з Масквой аб значным скарачэнні ядзерных узбраенняў.

Інаўгурацыя Трампа адбудзецца 20 студзеня.

У снежні 2016 года Трамп адзначыў, што амерыканскі ўрад мае «значна ўзмацняць і павялічваць свой ядзерны патэнцыял» да таго часу, пакуль замежныя краіны не перагледзяць сваё стаўленне да гэтага віду зброі.

Акрамя таго, Трамп у інтэрв'ю MSNBC быў заявіў, што ЗША маглі б выкарыстоўваць ядзерную зброю супраць тэрарыстаў з «Ісламскай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0