Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Сяргей Шапран.

«Добрая навіна: у Рыгора Барадуліна нарадзіўся праўнук. Бацькі — Дамініка і Аляксей — назвалі хлопчыка Раманам.

Жонка паэта Валянціна Міхайлаўна кажа, што пачуваецца дужа шчаслівай і шкадуе толькі аб адным — што гэтага дня не дачакаўся Барадулін, які ўсё жыццё хацеў, каб у сям’і быў хлопчык, але нараджаліся адны дзяўчынкі — дачка Ілона, унучка Дамініка.

Падчас апошняй нашай з ім вялікай гутаркі ў лютым 2014-га дзядзька Рыгор казаў: «Мне заўсёды хацелася вялікай сям’і, бо без сям’і мы — нічога. Мая мама, светлая ёй памяць, гаварыла, калі я быў яшчэ малады: «Каб быў з доўгай барадой і каб у цябе было многа ўнукаў, якія б цягалі цябе за бараду і мясілі табе клёцкі».

«Мясіць клёцкі» — так у нас звычайна казалі, калі нехта нязлосна мясіў цябе кулачкамі ў жывот…»

Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай і ўнучкай Дамінікай, фота Глеба Лабадзенкі

Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай і ўнучкай Дамінікай, фота Глеба Лабадзенкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0