Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Судан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Каірскага міжнароднага аэрапорта. Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнкі праводзіў прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

У Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, на якіх плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнню. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. Чакаецца заключэнне шэрагу дамоўленасцяў аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Плануюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з Віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманом і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

У сталіцы Судана падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавой форум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0