Выдачай рашэнняў аб класіфікацыі фільмаў будзе займацца дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі». Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 студзеня 2017 года нумар 21 «Аб ажыццяўленні асобных адміністрацыйных працэдур у сферы культуры», паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пастанова прынята для прывядзення тэрміналогіі, што прымяняецца ў пастановах урада да ўступлення ў сілу Кодэкса аб культуры, у адпаведнасць з тэрміналогіяй, устаноўленай гэтым кодэксам. У сувязі з гэтым карэкціруецца шэраг пастаноў Саўміна.

Прадугледжана, што горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб археалагічных аб'ектах, за выключэннем помнікаў археалогіі, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук, а горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб помніках археалогіі, падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры.

У адзіным пераліку адміністрацыйных працэдур замацоўваюцца адміністрацыйныя працэдуры, прадугледжаныя кодэксам, і выключаюцца або карэкціруюцца раней замацаваныя ў гэтым пераліку. Так, адміністрацыйная працэдура «Дзяржаўная рэгістрацыя фільма і выдача дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання на фільм» замяняецца на «Выдачу рашэння аб класіфікацыі». Ажыццяўленнем гэтай адміністрацыйнай працэдуры зоймецца Інстытут культуры, яна будзе бясплатнай. Выдадзеныя рашэнні будуць дзейнічаць бестэрмінова. Тэрмін ажыццяўлення працэдуры — 5 каляндарных дзён, а ў выпадку неабходнасці накіравання фільма ў Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці або Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму — 30 каляндарных дзён.

Пастановай таксама замацавана, што дазволы на эксплуатацыю кіназалы або кінаабсталявання будзе выдаваць раённы (гарадскі) выканкам, адміністрацыя раёна. Дазволы будуць выдавацца бясплатна і дзейнічаць 5 гадоў.

Акрамя таго, зацверджана палажэнне аб парадку выдачы дазволу на эксплуатацыю кіназалаў, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месц), аснашчаных кінаабсталяваннем, і такога абсталявання (замест палажэння аб парадку выдачы дазволаў на эксплуатацыю спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месц) і размешчанага ў іх кіна- або відэапраекцыйнага абсталявання, прызначаных для паказу фільмаў).

Пастанова ўступіць у сілу з 3 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?