Здарэнні22

У карцары Шклоўскай калоніі павесіўся зняволены

26-гадовы Міхаіл Т. павесіўся ў камэры Шклоўскай калёніі № 17. Трагедыя здарылася 15 студзеня.

Пра гэта паведаміў былы палітвязень Мікіта Ліхавід, які пасьля выхаду з калёніі, дзе сядзеў за Плошчу, аказвае прававую дапамогу вязьням беларускіх калёній і турмаў.

Паводле Мікіты Ліхавіда, зьвесткі пра сьмерць вязьня яму пацьвердзілі крыніцы ў Шклоўскай калёніі, якія назваць ён ня можа.

«Вядома, што гэта адбылося ў камэры ШЫЗА. Павесіўся седзячы, зачапіў вяроўку за батарэю і гэтак удавіўся. Як чалавек, які бываў у такіх умовах, скажу, што гэта магчыма», — сказаў Мікіта Ліхавід.

Пра Міхаіла Т. вядома, што ён адбываў 12 гадоў паводле артыкула аб забойстве. Да інцыдэнту некалькі гадоў адбыў у турме, бо не падпісваў паперу аб згодзе стаць на шлях выпраўленьня. Але потым падпісаў, і яго вярнулі ў Шклоўскую калёнію адседжваць далей.

Паводле праваабаронцы, Міхаілу Т. нібыта пагражалі, што яго зноў адправяць у турму. Як мяркуюць крыніцы ў калёніі, вязень адказаў на гэтыя пагрозы самагубствам.

Дзяжурны Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС падпалкоўнік Чарной не пацьвердзіў, але і не абверг зьвесткі пра самагубства вязьня Т. ў Шклоўскай калёніі.

«Нічога не магу сказаць. Зьвяртайцеся праз афіцыйны запыт да кіраўніцтва па гэтую інфармацыю», — адказаў дзяжурны.

На пачатку 2016 году ў Жодзінскай турме спрабаваў павесіцца вязень Ягор Пратасеня. Перад спробай суіцыду ён паведамляў сваякам, што зь яго зьдзекаваліся міліцыянты, якія нібыта сфальшавалі ягоную справу. У выніку хлопец трапіў у кому і памёр праз 3 месяцы, так і не прыйшоўшы ў сьвядомасьць. Праверка МУС і СК не знайшла прыкмет давядзеньня Ягора Пратасені да суіцыду.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць