Нявыкарыстаныя бонусныя балы на картках кліентаў праграмы лаяльнасці «Моцная картка» будуць ануляваныя 1 лютага. Як тлумачаць у кантакт-цэнтры, гэтая працэдура будзе штогадовай і адбывацца заўсёды ў пачатку лютага.
Праект «Моцная картка» быў створаны ў 2014 годзе плацёжнай сістэмай «Белкарт». Яго падтрымалі «Белінвестбанк», «Белаграпрамбанк», «БПС-Сбербанк» і сем іншых банкаў. Усе яны выдавалі свае «Моцныя карткі».
Пры разліку гэтымі банкаўскімі карткамі можна атрымаць зніжку ў некаторых кампаніях і крамах са спісу партнёраў. Апроч таго, за патрачаныя грошы на рахунак налічваліся бонусныя балы. Патраціўшы 5-10 балаў, можна атрымаць дадатковую зніжку ў некаторых іншых крамах.
На тое, каб растраціць усе бонусныя балы, засталося два тыдні, іначай яны незваротна знікнуць.