Зборная Беларусі прайграла Харватыі з лікам 25:31 (15:18) на чэмпіянаце свету па гандболе, што праходзіць у Францыі.
Беларусы, якія сёлета ў асноўным зрабілі стаўку на моладзь, далі бой харватам, саступаючы падчас матча адзін-два мячы, і толькі ў канцы гульні здалі ініцыятыву. Найлепшымі ў нашай камандзе былі ветэраны Дзяніс Рутэнка і Сяргей Шыловіч, што закінулі па 5 мячоў.
Нагадаем, што падапечныя Юрыя Шаўцова прайгралі таксама Чылі і выйгралі ў Саудаўскай Аравіі.
Харватыя - 6 (3), Германія - 4 (2), Венгрыя - 2 (3), Беларусь - 2 (3), Чылі - 2 (3), Саудаўская Аравія — 0 (2).
У сераду беларусы гуляюць супраць Германіі, а ў пятніцу з Венгрыяй.
У 1/8 фіналу выходзяць чатыры каманды.