У Стамбуле затрыманы выхадзец з Узбекістана Абдулгадзір Машарыпаў, якога падазраюць у забойстве 39 чалавек на навагодняй вечарыне ў стамбульскім клубе Reina. Пра гэта паведамляе Hurriyet Daily News са спасылкай на крыніцы.

Машарыпаў быў затрыманы ў раёне Эсеньюрт у доме свайго сябра, выхадца з Кіргізіі, піша Daily Sabah. Па дадзеных Hurriyet Daily News, у момант затрымання з ім быў яго сын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0