Фота МНС

Фота МНС

Сур'ёзная аварыя адбылася раніцай 17 студзеня на вуліцы Заснавальнікаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 07.30 33-гадовая жанчына на «Опель Мерыва» ехала па вуліцы Заснавальнікаў, не справілася з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль вылецеў у кювет і перакуліўся на левы бок.

Акрамя вадзіцеля, у аўтамабілі знаходзіліся яе трое дзяцей: хлопчык 2007 года нараджэння, дзяўчынка 2009 года нараджэння і хлопчык 2012 года нараджэння.

- Жанчыну і яе старэйшага сына з аўтамабіля пры дапамозе спецінструменту даставалі ратавальнікі, яшчэ дваіх дзяцей дасталі да прыезду работнікаў МНС відавочцы, - распавёў auto.tut.by намеснік начальніка МНС Мінска Віталь Дэмбоўскі.

МЧС

МЧС

У выніку ДТЗ кіроўца Opel атрымала цяжкія траўмы. У 07.53 дактары канстатавалі яе смерць. Траіх дзяцей з рознымі траўмамі даставілі ў бальніцу для агляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0