Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 18 студзеня аб'яўляе зніжкі 20 працэнтаў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Ніжэй на 20 працэнтаў будуць цэны на агародніну і садавіну, мясныя паўфабрыкаты, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя і касметычныя тавары, свежамарожаную рыбу.

Танней на 20 працэнтаў таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы. Зніжка прадугледжаная і на абедзеннае меню ў сталовай, выпечку ўласнай вытворчасці.

Падрабязнасці аб таварах са зніжкамі — па спасылцы вышэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0