Зь 1 ліпеня мінімальная пэнсія ва Ўкраіне павышаная з 482 да 544 грыўнаў, паведамляе газэта «Дело».

У пераліку на беларускія грошы гэтыя лічбы выглядаюць так ‑‑ з 221 да 250 тыс. рублёў. У чэрвені прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка паабяцаў падвышаць пэнсіі штоквартальна. Кіраўнічка ўкраінскага ўраду Юлія Цімашэнка запэўніла, што чарговае падвышэньне пэнсіяў адбудзецца ў верасьні.

У Беларусі ніжняя плянка памеру сацыяльнай пэнсіі ўстаноўленая на ўзроўні не ніжэйшым за 50 % пражытковага мінімуму, паведамляе БЕЛТА. У траўні‑ліпені гэты сацыяльны нарматыў складае 209 680 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?