Больш за 50 кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі збіраюцца байкатаваць інаўгурацыю 20 студзеня абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша Бі-бі-сі.

Многія кангрэсмэны тлумачаць сваё рашэнне спрэчкай Трампа з кангрэсменам Джонам Льюісам, які з'яўляецца вядомым змагаром за грамадзянскія правы. Льюіс для многіх амерыканцаў стаў героем.

Люіс назваў Трампа «нелегітымным прэзідэнтам» з-за ўмяшання Расіі ў ход выбарчай кампаніі.

У адказ Трамп напісаў у «Твітары»: «Усё гэта балбатня, балбатня, балбатня - і ніякіх дзеянняў або выніку».

Многія кангрэсмэны палічылі, што словы Трампа — гэта непавага да Льюіса. 

Пазней Трамп працягнуў крытыкаваць Льюіса, які, на думку абранага прэзідэнта, памылкова заявіў, што ён упершыню з таго часу, як ў 1987 годзе ўвайшоў у кангрэс, прапусціць інаўгурацыю прэзідэнта ЗША.

«Памылка (або хлусня)!» — напісаў Трамп ў «Твітары», заявіўшы, што Льюіс прапусціў інаўгурацыю Джорджа Буша ў 2001 годзе.

Прадстаўнік кангрэсмена пацвердзіў, што тады ён таксама ў знак пратэсту адсутнічаў на цырымоніі.

Гэта не першы выпадак масавага байкоту цырымоніі інаўгурацыі. Напрыклад, у 1973 г. каля 80 кангрэсменаў байкатавалі інаўгурацыю Рычарда Ніксана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0