Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што «заказчыкі фальшывак» пра абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — «горшыя, чым прастытуткі», паведаміў Інтэрфакс.

EPA

EPA

«У іх няма ніякіх маральных абмежаванняў», - заявіў прэзідэнт Расіі.

Пуцін дадаў, што «з цяжкасцю можа ўявіць», што Дональд Трамп сустракаўся з расійскімі «дзяўчатамі з паніжанай сацыяльнай адказнасцю», бо займаўся арганізацыяй конкурсаў прыгажосці і «меў зносіны з самымі прыгожымі жанчынамі свету».

«Яны, безумоўна, самыя лепшыя ў свеце, але сумняваюся, што Трамп клюнуў на гэта», — цытуе «Інтэрфакс» расійскага прэзідэнта.

Пра тое, што Дональд Трамп падчас візіту ў Маскву ў 2013 годзе наняў прастытутак, казалася ў дасье аб Трампе, як мяркуецца падрыхтаваным былым агентам брытанскай разведкі Крыстаферам Стылам. Дасье было апублікавана сайтам Buzzfeed; выданне адзначыла, што не змагло праверыць звесткі з дакумента, але ўсё роўна вырашыла прадставіць яго грамадскасці, дадае meduza.io.

У дасье таксама было сказана, што ў расійскіх спецслужбаў ёсць кампрамат на Трампа. Улады РФ адкінулі гэтыя сцвярджэнні. Трамп таксама заявіў, што Расія «ніколі яго не шантажавала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0