Александрыя Вера ў судзе, 3 чэрвеня 2016, Х'юстан Фота: Marie D. De Jesus / Houston Chronicle / AP / Scanpix / LETA

Александрыя Вера ў судзе, 3 чэрвеня 2016, Х'юстан Фота: Marie D. De Jesus / Houston Chronicle / AP / Scanpix / LETA

25-гадовая амерыканка Александрыя Вера прызналася ў судзе, што з лістапада 2015 года ў яе былі сэксуальныя і рамантычныя адносіны з 13-гадовым вучнем. Колішняй настаўніцы сярэдніх класаў не дапамаглі ні цяжарнасць, ні падтрымка сям'і школьніка — за раман з ім Вера ў выніку атрымала 10 гадоў турмы. The Washington Post распавяла гісторыю Александрыі Вера.

Настаўніцу восьмага класа х'юстанскай сярэдняй школы (штат Тэхас) Александрыю Вера арыштавалі ў чэрвені 2016 года года. Ёй прад'явілі абвінавачванні ў сэксуальным гвалце ў дачыненні да дзіцяці, які працягваўся доўгі час. Па гэтым артыкуле 25-гадовай Вера пагражаў тэрмін аж да пажыццёвага, але пасля шчырага прызнання — у лістападзе 2016-га — магчымы тэрмін скараціўся да 30 гадоў.

Александрыя Вера расказала следству, што сустрэла 13-гадовага падлетка ў летняй школе ў 2015 годзе. Яна доўгі час ігнаравала яго заляцанні, аднак восенню ўсё ж такі пагадзілася пайсці з ім на спатканне; пасля гэтага ў іх завязаліся рамантычныя адносіны. Па словах дзяўчыны, сям'я прыняла яе і ўхваліла раман. Абвінавачванне сцвярджае, што Вера з хлопчыкам займаліся сэксам амаль кожны дзень на працягу дзевяці месяцаў. Вера тлумачыла ў судзе, што яны кахалі адно аднаго.

Следства сцвярджае, што Вера даглядала за сям'ёй свайго каханага, купляла ім прадукты, аплачвала рахункі, а таксама прывозіла хлопчыка з бацькам да сябе дадому. Перад суседзямі яна паводзіла так, быццам у яе раман з бацькам, а хлопчыка называла сваім братам. Праўда, шасцігадовая дачка Александрыі была ў курсе рэальнага рамана маці і звярталася да падлетка «тата».

Расследаванне пачалося ў пачатку 2016 года — пасля таго, як дырэктар школы звярнуўся ў паліцыю. Па словах Вера, прыкладна ў той жа самы час яна зацяжарыла, сям'я хлопчыка падтрымала яе, але пасля допыту ў сацыяльнай службе Вера вырашыла зрабіць аборт.

Бок абвінавачвання настойваў, што Вера працяглы час ашуквала навакольных. У судзе вырашылі, што, хоць былая настаўніца наўрад ці ўяўляе пагрозу для дзяцей, гэтым прысудам неабходна паслаць сігнал грамадству і паказаць, што настаўнікі не маюць права ўступаць у рамантычныя адносіны з вучнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0