Архіў дакументаў, якія тычацца дзейнасці Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША (ЦРУ) з 1940 года па 1990 год, апублікавалі ў інтэрнэце. На сайт ведамства выкладзена каля 12 млн старонак, паведамляе Bloomberg.

Дакументы не былі сакрэтнымі і былі раней даступныя для наведвальнікаў Нацыянальнага архіва ў горадзе Каледж-Парк, але ў анлайн-доступе з'явіліся ўпершыню. У архіве можна знайсці новую інфармацыю аб дзейнасці ўпраўлення ў перыяд войнаў у В'етнаме і Карэі, у перыяд халоднай вайны, беларускія матэрыялы, а таксама матэрыялы спецыялістаў, якія займаліся вывучэннем НЛА.

У далейшым ЦРУ збіраецца рассакрэціць большасць дакументаў старэйшыя за 25 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0