Здарэнне адбылося ў Цюрлях (Маладзечанскі раён) у панядзелак. На ФАП (фельдшарска-акушэрскі пункт) звярнула 31-гадовая жанчына, якая паскардзілася дактарам на тое, што дрэнна сябе адчувае.

Ёй быў пастаўлены дыягназ вострае рэспіраторнае захворванне.

Дактары прызначылі ёй таблеткі, аднак жанчына патлумачыла, што ў яе з сабой ёсць ампула з антыбіётыкам.

Жанчына сказала, што сама сабе ўкол зрабіць не можа, таму і звярнулася на ФАП.

Распытаўшыся пра супрацьпаказанні, дактары зрабілі ўкол, пасля якога жанчыне раптам стала кепска.

Ні самі дактары, ні хуткая дапамога, што прыехала на месца здарэння, выратаваць жанчыну не змаглі. Яна памерла на месцы.

Прычына смерці высвятляецца, прызначаная экспертыза, — расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?