У мінскім метрапалітэне ў 2016 годзе ў выніку надглядных мерапрыемстваў выяўлена больш за 6,6 тыс. забароненых да перавозкі прадметаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Сярод выяўленых забароненых прадметаў - 145 адзінак рознай зброі, 2,5 тыс. боепрыпасаў, больш за 300 упаковак піратэхнікі, звыш 100 нажоў, больш за 1 тыс. ёмістасцяў з вогненебяспечнымі вадкасцямі агульным аб'ёмам 2,2 тыс. літраў, больш за 500 газавых балонаў агульным аб'ёмам 1,5 тыс. л.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0