На тэлеканале ТВЦ 18 студзеня а 20 гадзіне выйдзе перадача «Права голаса». Яе тэмай будзе Беларусь, назва перадачы сфармуляваная наступным чынам: «Суседзі ці саюзнікі?»

У прадмове да перадачы адзначаецца, што на днях прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што гатовы выбудоўваць стратэгічныя адносіны з Расіяй. У супрацьвагу Малдове ставяць Беларусь, якая ўвяла бязвізавы рэжым у дачыненні грамадзян 80 краін, у тым ліку Еўрасаюза.

«Аляксандр Лукашэнка гэтымі днямі заявіў, што «незалежная Беларусь, якая жыве сваім розумам і працай, не па душы шмат каму». Каго меў на ўвазе Лукашэнка?» — задаюцца пытаннем аўтары перадачы.

Перад эфірам на сайце тэлеканала запушчаная апытанка: «Ці даспадобы вам незалежная Беларусь?» На гэты момант 65% адказала, што так, а 35% - не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?