Як паведамляе журналіст «НН», на выездзе з Мінска ў бок Жодзіна ва Уруччы здарылася лабавое сутыкненне аўтамабіляў. Затор расцягнуўся на некалькі кіламетраў.
Даныя з сайта «Яндекс.Пробки» на 19:25
Як пазней паведаміла БелТА прэс-афіцэр АДАІ Першамайскага РУУС Мінска Кацярына Журымская, аварыя адбылася ў раёне дома №196 на праспекце Незалежнасці.
«Кіроўца Audi 100, рухаючыся з боку аўтадарогі Заслаўе—Калодзішчы ў кірунку М9, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Suzuki. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца і пасажыр Audi 100 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці», - распавяла яна.