У ваколіцах найбуйнейшага горада паўночнага ўсходу Мексікі ў прыватным Амерыканскім паўночна-ўсходнім каледжы навучэнец адкрыў агонь. Паводле папярэдніх даных, 12-гадовы падлетак забіў па меншай меры трох чалавек, піша ВВС.

Як паведаміў агенцтву Франс прэс прадстаўнік службы грамадзянскай абароны, падлетак забіў па меншай меры трох і параніў пяць чалавек, адкрыўшы агонь па сваіх аднакласніках у прыватнай сярэдняй школе.

Рэйтэр са спасылкай на прадстаўніка службаў бяспекі штата Нуэва-Леон піша, што смерць трох чалавек пакуль не пацверджаная. Дакладна вядома, што навучэнец сур'ёзна параніў двух іншых навучэнцаў і выкладчыка.

Вядома таксама, што нападнік зрабіў спробу самагубства, якая аказалася няўдалай.

Асашыэйтэд прэс паведамляе, спасылаючыся на афіцыйную інфармацыю, што настаўнік, адзін вучань і сам падлетак, які страляў, сур'ёзна параненыя. Стрэліўшы ў выкладчыка і вучня, ён навёў пісталет на іншых дзяцей у класе, але пасля стрэліў у сябе.

Мясцовыя СМІ раней паведамілі, што ў выніку стральбы ёсць трое загінулых.

Навучэнец увайшоў у школу з пісталетам і адкрыў агонь. Ягоныя матывы пакуль не вядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?