Камітэт Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі выключыў са свайго складу дэпутата Надзею Саўчанка, пасля таго, як яна апублікавала спіс украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў палоне ва ўзброеных фарміраванняў на ўсходзе краіны, паведамляе ВВС. 

У сваім рашэнні камітэт адзначыў, што прымае яго з мэтай не дапусціць далейшага выдавання інфармацыі, якая адносіцца да дзяржаўнай таямніцы. Камітэт таксама паабяцаў звярнуцца ў пракуратуру, каб тая праверыла, ці нельга лічыць дзеянні Саўчанка дзяржздрадай.

Сама Саўчанка адмовілася лічыць іх такімі і заявіла, што не парушала ўкраінскіх законаў і ўмее захоўваць дзяржаўную таямніцу. Яна таксама паабяцала і далей наведваць пасяджэнні камітэта, нягледзячы на выключэнне з яго складу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?