Сёння праваслаўныя святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Іаанам Папярэднікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Ярдан.

Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Дух Святы, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.

У гэты дзень у Беларусі раней традыцыйна хрысцілі дзяцей. Гэта таксама дзень водных працэдураў

Звычайна на Вадохрышча маразы. Вось з раніцы ў Мінску мінус 9.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0