Эканоміка3737

Урад хоча, каб ужо сёлета беларусы кампенсавалі 75% выдаткаў на ЖКП, у наступным — 100%

Камунальныя службы шукаюць шляхі зніжэння выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, але тарыфы немінуча вырастуць. Ужо ў гэтым годзе беларусы будуць кампенсаваць 75% выдаткаў, а ў наступным — 100%. Такая інфармацыя прагучала ў вячэрнім эфіры праграмы «Нашы навіны» на тэлеканале АНТ.

sb.by

«Жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць у цане. У гэтым годзе насельніцтва будзе кампенсаваць ўжо тры чвэрці выдаткаў, а ў наступным — 100%. Рост тарыфаў не ўдарыць па сацыяльна неабароненых слаях насельніцтва — ім дапамогуць жыллёвымі субсідыямі», — паведамілі ў эфіры.

Таксама было адзначана, што плаціць менш будуць і тыя, хто паставіць лічыльнікі на батарэі і адмовіцца ад смеццеправода. Камунальныя службы таксама шукаюць шляхі зніжэння выдаткаў.

Зараз беларусы кампенсуюць больш за 60% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін у канцы мінулага года таксама адзначыў, што росту тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі не будзе.

«Я не магу прагназаваць на ўвесь год, але хачу сказаць, што плануецца і пастаўлена задача кіраўніком дзяржавы, сёння мы маем у нашым перспектыўным плане толькі 5 даляраў павышэння [у студзені 2017 года). Усё астатняе — толькі за кошт зніжэння выдаткаў», — растлумачыў Анатоль Калінін.

Нагадаем, рост тарыфаў на ЖКГ — адна з умоў выдачы крэдыту ад МВФ. У лістападзе 2016 года Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаў сваю нязгоду з пазіцыяй МВФ, які патрабуе ад Беларусі павысіць цэны на камунальныя паслугі.

«МВФ патрабуе: сёння 75%, заўтра 100% насельніцтва павінна плаціць за ЖКГ, тады дамо 3 мільярды крэдыт. Я кажу: «Добра, сёння 100% зробім, заўтра будуць дзікія неплацяжы». Тут трэба ісці вельмі акуратна. І мы дамовіліся - кожны год дадаем па 5 долараў. Калі раптам адбудзецца абвал, інфляцыя, мы ўсё палічым і прэзідэнт указам зацвердзіць», — заявіў ён.

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць