Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ў 2016 годзе згубіла кантроль прыкладна над чацвёртай часткай раней захопленых тэрыторый у Сірыі і Іраку, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на брытанскую аналітычную кампанію IHS Markit.
Па дадзеных экспертаў, цягам года джыхадзісты пакінулі амаль 18 тыс. квадратных кіламетраў, і цяпер плошча кантраляванай імі тэрыторыі складае 60,4 тыс. квадратных кіламетраў.
Гэта значыць ў 2016 годзе баевікі «Ісламскай дзяржавы» згубілі 23% раней захопленых тэрыторый, а годам раней - 14%, адзначаецца ў дакладзе.
«ІД панесла беспрэцэдэнтныя тэрытарыяльныя страты ў 2016 годзе. Гэта датычыцца і раёнаў, якія гралі ключавую ролю ў планах групоўкі», — кажа старшы аналітык IHS Markit Калумб Стрэк.