Залішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаў неабходна выключыць.
Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства аб забранні і прадастаўленні зямельных участкаў, піша БелТА.
«Наша задача — падыходзіць да ўсіх зменаў узважана. Я не кажу, што немагчыма карэктаваць нейкія нормы заканадаўства: і дэкрэты, і ўказы прэзідэнта, і законы падлягаюць карэкціроўцы, паколькі жыццё ідзе, усё мяняецца. Але я хацеў бы ведаць прычыну і якія змены адбыліся, што мы зноў бяромся за гэты дакумент, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Перадача зямлі павінна прыносіць дзяржаве эканамічную выгаду. Пры гэтым трэба выключыць лішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю».
0
0
0
0
0
0