Як паведамляе партал TUT.BY, звольнены за п'янае кіраванне намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Павел Паўлаў цяпер на новай пасадзе — таксама намесніка, але ўжо генеральнага дырэктара па камерцыйным будаўніцтве Гомельскага абласнога УКБ (Упраўлення капітальнага будаўніцтва). Інфармацыя пра новага намесніка з'явілася на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Кіраўніцтва». 

Фота: gp.by

Фота: gp.by

Нагадаем, самай раніцай 20 лістапада Паўлаў быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Быў складзены пратакол па ч. 1 арт. 18.16 «Упраўленне транспартам у стане алкагольнага ап'янення».

Праз пару дзён сам чыноўнік так пракаментаваў сітуацыю: «Усё павінна быць у рамках закона для ўсіх, таму гэта правільна. Закон для ўсіх адзін. Да яго ў мяне ніякіх прэтэнзій, як і да супрацоўнікаў міліцыі. Што буду рабіць далей? Не вырашыў пакуль, думаю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0