Як паведамляе сайт by.tribuna.com, Беларусь падала заяўку на правядзенне ЧС-2021 года сумесна з Латвіяй. Чэмпіянат свету можа прайсці ў Мінску і Рызе.
Раней паведамлялася, што Менск сабраўся падаваць індывідуальную заяўку і што першынство павінна прайсці на «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».
Адзначым, што на правядзенне ЧС-2021 года прэтэндуе таксама Фінляндыя.