У суботу, 21 студзеня, цягнікі па абедзвюх лініях метро будуць хадзіць па графіку звычайнага працоўнага дня, паведамілі на КУП «Мінскі метрапалітэн».

Цягнікі ў Мінскім метрапалітэне будуць хадзіць на абедзвюх лініях з інтэрвалам ад дзвюх хвілін у самыя напружаныя гадзіны з 7.00 да 8.00 (па лініі «Малінаўка — Уручча» да 9.00), а таксама з 17.00 да 19.00. Першыя саставы пачнуць работу з 5.30. Працягнуць курсаваць цягнікі да 1.30, што адпавядае графіку звычайнага рабочага дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?