Украінская карпарацыя Roshen прыняла рашэнне спыніць вытворчую дзейнасць Ліпецкай кандытарскай фабрыкі (Расія).

Такое рашэнне прынята з эканамічных і палітычных прычынаў, паведамілі ў прэс-службе карпарацыі, піша liga.net.

Адзначаецца, што поўнае спыненне вытворчасці і кансервацыя вытворчых і інфраструктурных аб'ектаў запланавана на красавік 2017 года.

Арышт маёмасці Ліпецкай кандытарскай фабрыкі, накладзены следчым камітэтам РФ у рамках заведзенай крымінальнай вытворчасці, зрабіў продаж фабрыкі немагчымым.

У Roshen адзначаюць, што, пачынаючы з 2013 года, вытворчасць прадукцыі на Ліпецкай кандытарскай фабрыцы скарацілася ў тры разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0