Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці рызык для Беларусі і сумежных краін ад увядзення Беларуссю бязвізавага ўезду на тэрмін да пяці сутак для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

«Дакумент распрацоўваўся паўтара года і быў старанна вывераны усімі дзяржаўнымі органамі, у першую чаргу з пункту гледжання ўзнікнення якіх-небудзь рызык для Беларусі, нашых саюзнікаў і суседзяў», — заявіў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на узніклую з гэтай нагоды ў СМІ інфармацыйную кампанію.

«Часам знаёмішся з заўвагамі гэтых аўтараў і дзіву даешся. Гэта людзі, якія не разумеюць сутнасці ці ж спецыяльна нагнятаюць абстаноўку. Хутчэй за ўсё, спецыяльна.

Адмена віз не азначае адмены пагранічнага кантролю. Як ён быў, так і ёсць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. - Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, дакладна так, як у Расіі - пашпарт прад'явіў, камп'ютар адзначыў. Нармальны чалавек - праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не — камп'ютар адразу пакажа».

«Таму выццё і лямант з боку некаторых сумежных дзяржаў — гэта проста спроба выказаць незадавальненне з боку пэўных сіл. Мы тут нічога не парушылі з пункту гледжання нашага ўнутранага заканадаўства. Гэта наша суверэннае права. І мы не парушылі нічога ў плане нашых дамоўленасцей з іншымі дзяржавамі », — падкрэсліў беларускі лідар.

«Усё, пра што мы дамаўляліся, мы свята выконваем. Калі Расія клапоціцца, то я заўсёды кажу: дай бог вам несці на мяжы службу так якасна, як гэта арганізавана ў беларускіх памежных войсках. Ім яшчэ вельмі далёка да таго ўзроўню кантролю на межах, які мае Беларусь», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Трэба спакойна на гэта рэагаваць і займацца сваёй справай. Зразумела, для чаго гэта робіцца. Хоць гэты дакумент паўтара года распрацоўваўся і ўзгадняўся з усімі нашымі суседзямі, у тым ліку з Расіяй. Вось адказ на ўсе гэтыя інсінуацыі», — рэзюмаваў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?