Пастаўкі ядзернага паліва на Беларускую АЭС плануецца пачаць у канцы 2018 года, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Намеснік міністра нагадаў, што ў адпаведнасці з умовамі генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС генпадрадчык павінен паставіць паліва для поўнай загрузкі двух энергаблокаў і для першай іх перазагрузкі.

Цяпер вядзецца падрыхтоўка дадатковага пагаднення да генкантракта па ўмовах паставак, якія плануецца пачаць у канцы 2018 года. Першыя пастаўкі будуць для энергаблока нумар 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?