У Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці прайшоў аператыўна-мабілізацыйны збор кіраўнічага складу Заходняй вайсковай акругі Расіі, галоўнай тэмай якога была падрыхтоўка да стратэгічных камандна-штабных вучэнняў «Захад-2017», піша расійскае «Независимое военное обозрение». 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 160 афіцэраў, генералаў і адміралаў, паведамляў раней афіцыйны сайт Мінабароны РФ, не згадваючы вучэнні, якія павінны прайсці ў тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. 

Вучэнні «Захад-2017» адбудуцца восенню 2017 года, і, як чакаецца, будуць вельмі вялікімі па маштабах — могуць пераўзыходзіць вучэнні «Каўказ-2016», у якіх удзельнічалі 125 000 вайскоўцаў і 97 тысяч рэзервістаў, піша «НВО».

Беларускія аналітыкі адзначалі, што У 2017 годзе Міністэрства абароны Расіі плануе адправіць у Беларусь і з Беларусі 4162 вагоны з войскамі і іншымі грузамі, што ў шмат разоў болей, чым калісьці раней.

Рэзкі рост расійскіх вайсковых паставак у Беларусь выклікаў зразумелую занепакоенасць ў украінскай прэсе, згодна з меркаваннем якой гэта можа азначаць разгортванне ў Беларусі буйной расійскай групоўкі для агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны ці нават краін Балтыі.

Беларускія эксперты выказваюць розныя меркаванні з нагоды вучэнняў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?