Арбітальную сістэму асвятлення зямной паверхні сонечным святлом прапануюць рэалізаваць спецыялісты ракетна-касмічнай карпарацыі «Энергія», паведамляе ТАСС.
«Сістэмы арбітальнага асвятлення зямной паверхні могуць павялічваць працягласць светлавога дня і змяняць спектр светлавога патоку. Яны пабудаваныя на аснове касмічных апаратаў-рэфлектараў з адбівальнікамі, якія знаходзяцца на калязямной арбіце», — гаворыцца ў дакладзе спецыялістаў карпарацыі, які будзе прадстаўлены на Акадэмічных чытаннях па касманаўтыцы.
Спецыялістамі ў дакладзе будуць разгледжаныя праблемы эксплуатацыі такіх спадарожнікаў, бяспеку іх функцыянавання, даследаваны спектр выпраменьвання, адлюстраванага ад розных металічных пакрыццяў, якімі прапануецца пакрываць «люстэрка» касмічнага апарата.
Улічваючы, што штучнае асвятленне ў начны час можа парушаць біялагічныя рэакцыі ў многіх жывых арганізмаў, у тым ліку ў людзей, супрацоўнікі РКК «Энергія» прапануюць пры асвятленні Зямлі адлюстраваным сонечным святлом паніжаць колькасць адлюстраванай ўльтрафіялетавай радыяцыі і сіняга святла.