Каля 23 гадзін 21 студзеня ў Індыі з рэек сышоў лакаматыў і дзевяць вагонаў цягніка, які рухаўся па маршруце паміж Джагдальпурам і Бхубанешварам.
Інцыдэнт адбыўся ў штаце Андхра-Прадэш, паведамляе The Times of India.
Па дадзеных уладаў, 32 чалавекі загінулі, прынамсі яшчэ 100 паранены.
На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі.
Паведамляецца, што шмат пасажыраў апынуліся ў пастцы пад дэфармаванымі канструкцыямі вагонаў.
Чыноўнікі абяцаюць хуткае расследаванне прычын здарэння. А прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі назваў аварыю сумнай трагедыяй.