Паводле інфармацыі ex-Press, 11-гадоваму навучэнцу адной са школ Барысава ў хатніх умовах 20 студзеня была зробленая ін'екцыя цэфтрыаксона.
Антыбіётык выраблены на падмаскоўным прадпрыемстве ТАА «РУЗФАРМА».
Праз дзесяць хвілін пасля ўвядзення прэпарата, растворанага ў 1% лідакаіна, у дзіцяці з'явіліся сып, голавакружэнне, ваніты, ён стаў губляць прытомнасць і задыхацца.
Бацькі не сталі чакаць прыезду хуткай дапамогі і на сваёй машыне прывезлі хлопчыка ў шпіталь.
Праз дваццаць хвілін пасля ўколу ён ужо знаходзіўся ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Лекары праводзілі комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, у тым ліку штучную вентыляцыю лёгкіх.
Паводле інфармацыі партала, дыягназ быў пастаўлены адразу: анафілаксія на ўвядзенне цэфтрыаксона (лідакаіна?), анафілактічны шок.
Дзіця да гэтага часу знаходзіцца ў шпіталі, намеціліся пазітыўныя зрухі ў яго стане, які агулам пакуль ацэньваецца як цяжкі.
Нагадаем таксама, што нядаўна пасля ін'екцыі антыбіётыка памерла жыхарка Маладзечанскага раёну.