Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны новы склад савета фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

Склад савета фонду сфарміраваны з улікам неабходнасці ратацыі яго членаў i абноўлены больш чым на 60%, адзначае прэс-служба прэзідэнта.

Старшыня савета фонду — Ніна Шарубіна, народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Адначасова ўнесены змены ў палажэнне аб фондзе.

Паводле інфармацыі прэс-служба прэзідэнта, павышаны патрабаванні да адбору і зместу культурных праектаў з улікам іх сацыяльнай значнасці, маштабнасці і эфектыўнасці рэалізацыі як у рамках асобных рэгіёнаў, так і краіны ў цэлым, а таксама адказнасць арганізацый, якія атрымалі падтрымку фонду. Для дакладнага аналізу заявак на фінансаванне гэтых праектаў і ў мэтах выключэння суб'ектывізму ў працы фонду прадугледжана стварэнне пры Мінкультуры экспертнай камісіі, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?