Майк Пампеа зацверджаны на пасаду дырэктара ЦРУ па выніках галасавання ў сенаце ЗША. Яго кандыдатуру падтрымалі 67 сенатараў, 30 членаў палаты прагаласавалі супраць.

Амаль усе сенатары, якія выступілі супраць прызначэння Пампеа, належаць да Дэмакратычнай партыі.

У ходзе сенацкіх слуханняў 12 студзеня Пампеа заяўляў, што будзе выступаць супраць спроб аднавіць жорсткія метады допыту падазраваных у тэрарызме, а таксама назваў пераканаўчымі довады разведслужбаў пра тое, што расійскія хакеры маглі ўмешвацца ў выбары прэзідэнта ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0