Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў апошнія гадзіны сваёй працы перадала Палесціне 221 мільён долараў, перадае агенцтва Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на афіцыйных асоб. 

Супраць перадачы грошай выступалі члены Рэспубліканскай партыі. Адміністрацыя афіцыйна паведаміла кангрэсу пра свой намер раніцай у пятніцу, перад тым як Дональд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта.

Усяго былі выдзеленыя 227 мільёнаў даляраў, у тым ліку 4 мільёны - на праграмы, звязаныя са змяненнем клімату, і яшчэ 1,25 мільёна - арганізацыям пад эгідай ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0