Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 28-гадовай жыхаркі Мінскага раёна, якая абвінавачваецца ў замаху на забойства свайго нованароджанага дзіцяці, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Расследаваннем устаноўлена, што вечарам 19 верасня ў Мачулішчах 28-гадовая жанчына ў кватэры нарадзіла дзіця. Затым яна наўмысна выкінула яго ў смеццеправод з сёмага паверха. Немаўля своечасова было знойдзены жыхарамі дома ў металічным кантэйнеры і шпіталізавана з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі.

Паводле заключэння стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы абвінавачаная ў перыяд, які адносіцца да інкрымінаваных ёй дзеянняў, хранічным псіхічным захворваннем не пакутавала, у стане павышанай эмацыйнай напружанасці, выкліканай псіхатраўмуючай сітуацыяй, звязанай з родамі, не знаходзілася.

Экспертамі ўстаноўлена, што падследная ўсведамляла фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і магла кіраваць імі.

На падставе сабраных следствам доказаў дзеянні абвінавачанай кваліфікаваныя следствам як замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю (ч.1 арт.14, п.2,6 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0