У сераду, 25 студзеня, па паўночна-ўсходняй палове краіны, а ў чацвер, 26 студзеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца рэзкае паніжэнне тэмпературы паветра.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, 25 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на значнай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, ноччу па ўсходзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак 25 студзеня складзе 6-12 марозу, па паўднёва-заходняй палове будзе ад нуля да мінус 5 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?