Міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Берлін не пойдзе на паслабленне санкцый ЗША і Еўрасаюза супраць Расеі ў абмен на скарачэнне ядзернага ўзбраення, перадаюць «Ведомості». 

«Наколькі нам вядома, Украіна пагадзілася пазбавіцца ад сваёй ядзернай зброі вельмі шмат гадоў таму з пісьмовай гарантыяй з боку Расеі паважаць і абараняць яе мяжу. Гэта пагадненне было парушана анексіяй Крыма. Такім чынам, цалкам ясна, што камбінацыя «скарачэнне ядзернага ўзбраення — паслабленне санкцый» зусім не працуе», — заявіла міністр у інтэрв'ю праграме «Бі-бі-сі».

Яна нагадала, што санкцыі звязаныя з мінскім пагадненнем з-за гібрыднай вайны Расіі на ўсходзе Украіны.

Раней Трамп у інтэрв'ю The Times і Bild выключыў частковую адмену санкцый супраць Расеі. Захад «увёў санкцыі ў дачыненні да Расеі — давайце паглядзім, ці можам мы заключыць нейкія добрыя здзелкі з Расіяй. Я думаю, пачнем з таго, што ядзерная зброя мусіць быць вельмі значна скарочана», — адзначыў ён.

Барак Абама на сваёй фінальнай прэс-канферэнцыі ў Белым доме заклікаў Трампа разглядаць пытанне аб антырасейскіх санкцыях асобна ад тэмы скарачэння ядзерных арсеналаў.

«Я думаю, гэта, мабыць, лепш паслужыла б не толькі амерыканскім інтарэсам, але і інтарэсам захавання міжнародных нормаў, калі б мы пераканаліся, што не блытаем, чаму гэтыя санкцыі былі ўведзеныя і ўвязаныя з цэлым комплексам іншых пытанняў», — прыводзіць яго словы Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0