У дачыненні да 67-гадовай жанчыны распачата крымінальная справа за службовую падробку, атрыманне хабару і прыняцце незаконнага ўзнагароджання. Абласной пракуратурай справа накіраваная ў раённы суд.

Да таго моманту, калі доктара затрымалі супрацоўнікі міліцыі, яна выдала пяць фіктыўных лісткоў непрацаздольнасці. За спрыяльнае вырашэнне пытання жанчына брала невялікія сумы — ад 8 да 20 рублёў. Хтосьці нават расплаціўся з пенсіянеркай, што працягвае працу, сельгаспрадукцыяй - чатырма кілаграмамі бульбы, кілаграмам морквы і капусты.

- Грамадзяне, якім доктар выпісвала бальнічныя, — жыхары Нароўлі. Падстаў для іх выдачы ў яе не было. Усе былі працаздольныя, але камусьці па розных прычынах трэба было адсутнічаць на працы. Затрыманая свае дзеянні патлумачыла душэўнай дабрынёй, што такім чынам яна дапамагала пацыентам. Сваю віну яна не прызнае, - распавёў TUT.BY намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Гомельскай абласной пракуратуры Сямён Фядорчанка.

За ўсё жанчына атрымала 85 рублёў. Цяпер доктару-неўролагу пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?