Хакеісты клуба «Дынама-Мінск» зробяць усё, каб даць дастойны бой у наступных гульнях КХЛ. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр унутраных спраў, старшыня назіральнага савета ХК «Дынама-Мінск» Ігар Шуневіч па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку, паведамляе БелТА.

— Мяркую і нават упэўнены, што каманда зробіць усё, што ад яе залежыць. І гульцы, і трэнерскі штаб каманды «Дынама-Мінск» зробіць усё для таго, каб выйсці ў плэй-оф і не проста выйсці, але яшчэ і даць дастойны бой у гэтым найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату, — заявіў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, у каманды для гэтага ёсць усе шанцы.

— Трэба сабрацца, улічыць памылкі мінулых гульняў, у тым ліку і крыўдныя прамашкі, пралікі, не заўсёды, дарэчы кажучы, наўпрост залежныя ад нашых хакеістаў. Гульня з Рыгай (хакейным клубам «Дынама-Рыга» [мінчукі прайгралі дома з лікам 1:3, рыжане займаюць апошні радок у канферэнцыі — НН] наглядна прадэманстравала складанасці ў сувязі з пералётам з Кітая [матч супраць навічка, клуба «Куньлунь Рэд Стар» — НН]. Гэта таксама трэба разумець, такі далёкі пералёт быў упершыню. Але я не апраўдваю ні сябе, ні каманду. Магу толькі сказаць, што мы зробім усё магчымае і залежнае ад нас, каб апраўдаць надзеі нашых заўзятараў, — падкрэсліў старшыня назіральнага савета.

Пасля 49 гульняў «Дынама» займае 6-ы радок у Заходняй канферэнцыі (у плэй-оф выходзяць восем камандаў)

1. СКА — 121 (52 гульні), 2. ЦСКА — 117 (52), 3. Лакаматыў — 97 (97), 4. Тарпеда — 95 (53), 5. Дынама Масква — 95 (53), 6. Дынама Мінск — 82 (49), 7. Віцязь — 80 (52), 8. Слован — 78 (53); 9. Ёкерыт — 78 (51), 10. Сочы — 77 (52) 11. Медвешчак — 68 (52). 12. Северсталь — 65 (52). 13. Спартак — 60 (53). Дынама Рыга — 50 (52).

Да канца рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» засталося правесці 11 матчаў, прычым яны адыгралі менш гульняў, чым канкурэнты. Наступныя тры паядынкі «зубры» правядуць на «Мінск-Арэне», прычым сёння супраць «Аўтамабіліста». Апошні матч рэгулярнага першынства — 18 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?